Майстар-клас па выцінанцы сёння ў Гродне
Вышыўка, вязанне, выцінанка, габелен, бацік, жывапіс – усяго каля 200 твораў.
Выстава “Калядныя ўзоры” традыцыйна ладзіцца штогод у калядны час і з’яўляецца падсумаваннем чарговага году дзейнасці раённых дамоў рамёстваў, дамоў творчасці.
Большасць прац належыць майстрам Гродзенскага раённага дома рамёстваў, які нядаўна адзначыў сваё 20-годдзе.
Напярэдадні адкрыцця выставы вядучы метадыст па народных промыслах і рамёствах Аляксандр Аўчыннікаў правядзе майстар-клас па выцінанцы.
Тым, хто хоча павучыцца рабіць традыцыйныя беларускія ўпрыгожванні, варта прыхапіць з сабой нажніцы і паперу.
Адкрыццё выставы і пачатак майстар-класа ў 16 гадзін.
“Калядныя ўзоры” будуць экспанавацца ў Гродне цягам месяца. Наведаць выставу можна ў працоўныя дні з 8.30 да 16.30, перапынак на абед з 13 да 14 гадзін.