Гродзенскі рыбалоўны клуб ладзіць спаборніцтвы па зімовай лоўлі шчупака

|

Як распавёў “Твайму стылю” старшыня грамадскага аб’яднання Вадзім Смалякоў, перашкодзіць спаборніцтвам можа толькі надвор’е:

 

Спаборніцтвы вельмі цікавыя і вельмі рэдкія, ладзяцца ў некаторых абласцях Расіі, Украіны. Не скажу пра ўсю Беларусь, але ў Гродзенскай вобласці яны пройдуць упершыню.

Мы гатовыя прыняць любую колькасць удзельнікаў.

Непакоіць нас толькі надвор’е: з-за адлігі лёд пагаршаецца. Калі яго таўшчыня стане небяспечнай, давядзецца дату спаборніцтваў пераносіць.

 

Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца ўсе ахвотныя, якія дасягнулі 18 гадоў.

Удзельнікі павінны заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 40 тысяч рублёў.

 

На лёд рыбакі выйдуць у 8.15, а фініш запланаваны на 13.30.

 

У часе спаборніцтваў забараняецца ўжываць алкаголь і забруджваць вадаём.

 

У залік прымаюцца толькі шчупакі даўжынёй не меньш за 35 см.

Судзіць спаборніцтвы будуць суддзі Гродзенскага рыбалоўнага клуба.

 

З рэгламентам спаборніцтваў можна азнаёміцца тут.

 

Здымак http://ifishnn.ru