У навагоднюю ноч у Гродне будзе -3…+2º С

|

Адліга стварае асаблівую небяспеку на дарогах: у бліжэйшыя суткі захаваецца галалёдзіца.

 

Сёння ўначы ў Гродне будзе ад -2 да -4 градусаў марозу, па Гродзенскай вобласці да -6, магчымы мокры снег і дождж, слабы туман і галалёд.

 

Днём 30 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў, вецер паўднёва-заходні 4 – 9 м/с. Тэмпература паветра 0…+2.

 

31 снежня ўначы на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці кароткачасовыя ападкі (мокры снег і дождж), слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Воблачна з праясненнямі, 0…-5.

Днём ад 0 да 5 градусаў вышэй за 0. Вецер паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

 

У навагоднюю ноч і першы дзень 2013 года чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дожд. Тэмпература паветра ўначы -3…+2, днём 0…+5.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў сярэдняя месячная тэмпература паветра ў студзені чакаецца ў межах кліматычнай нормы (-5…-6,5ºС). Месячная колькасць ападкаў таксама каля сярэдніх шматгадовых значэнняў (34-46 мм).

 

Здымак http://podrobnosti.ua