Новы год у інтэрнаце: усе разам

| Без катэгорыі

Студэнты – народ вяселы. Заўсёды знойдуць нагоду для свята: дзень студэнта, пачатак вучобы, канец сесіі, здача заліку. Новы год – не выключэнне. Да яго нават варта падрыхтавацца заранёў – трэба здаць ўсе хвасты, “скінуцца” на вячэру, дзяўчатам падрыхтаваць святочнае ўбранне.

 

Прыкладна палова студэнтаў на святы звычайна едзе дамоў. Другая палова застаецца: каму ехаць далёка, а хтосьці хоча сустрэць Новы год у кампаніі сяброў.

 

У любым інтэрнаце ёсць выхавацелі, якія павінны сачыць за парадкам і адказваць за правядзенне мерапрыемстваў. Галоўная праблема ў тым, што выхавацелі хочуць, каб свята прайшло арганізована, а студэнты – каб шумна і запамінальна. Вось іх меркаванні і разыходзяцца, і студэнты звычайна самі плануюць сваё свята.


Юля з тарговага каледжа, рассказвае, што яна разам з сяброўкамі накрывае стол, да якога могуць завітаць хлопцы і дзяўчаты з суседніх пакояў. Разам і смачней і весялей! Выхавацелі ім не перашкаджаюць. Але за парадкам сочаць!


Крысціна з медыцынсага універсітэта ўспамінае, што на новы год у інтэрнаце заўсёды весела. Шмат часу займае падрыхтоўка: трэба святочна апрануцца, прыгатаваць многа смачнага. Можна сустрэць свята ў сваім пакоі, а можна спусціцца ўніз на вахту, дзе ёсць тэлевізар. Пасля таго, як новы год наступіў, усе паелі і падарылі адзін аднаму падарункі, можна пайсці на вуліцу. Там у мінулым годзе хлопцы арганізавалі феерверк!


Аня, якая таксама вучыцца ў медыцынскім універсітэце, лічыць, што галоўнае на свята – гэта добра патанчыць. Можна пайсці ў начны клуб, але можна застацца ў інтэрнаце, бо традыцыйна ў навагоднюю ноч на пятым паверсе адбываецца дыскатэка!

 

І свята атрымліваецца агульнае, як і жыццё ў інтэрнаце.

 

Здымак solgpi.ru