Лідчукі назіраюць за жыццём рэдкіх трапічных мятлушак

|

Мятлушкі свабодна лётаюць па памяшканні, дзе падтрымліваецца камфортная для іх тэмпература і вільготнасць, харчуюцца, бавяцца, часам садзяцца на вопратку наведнікаў – кранаць іх забараняецца.

 

У экспазіцыі ёсць і самая вялікая ў свеце мятлушка Атлас (Attacus atlas), занесеная ў кнігу рэкардаў Гінеса. У гісторыі вядомы выпадак, калі размах крылаў гэтага матыля дасягаў 262 міліметраў.

 

 

Наведнікі выставы могуць назіраць усе метамарфозы развіцця мятлушак ад нараджэння да смерці.

 

Калі ўлічыць, што жыццё жывых экспанатаў кароткае (ад некалькіх гадзін да 2 тыднў, то відавы склад выставы штотыдзень змяняецца на 30%.

 

Выстава ў Лідзе будзе працаваць да 20 студзеня па адрасе вул.Перамогі, 37а.

 

Здымак http://ramzesexpo.com