На ўспамін знакамітага трэнера
На спаборніцтвы з’ехаліся маладыя гімнасты, якія прэтэндуюць на званне кандыдата ў майстры спорта.
Сёлета турнір збярэ каманды з Гомеля, Мінска, Маладзечна.
За перамогу пазмагаюцца гімнасты 1992-1998 гадоў нараджэння. Удзел у спаборніцтвах возьмуць гімнасткі з резерва нацыянальнай зборнай Наталля Драбчынская, Кацярына Малышка і Марыя Неведомая.
Сёння спартсмены выпрабуюць сябе ў шматбор’і. Фіналы, у якіх вызначацца пераможцы, адбудуцца заўтра.
Спаборніцтвы памяці знакамітага гродзенскага трэнера па гімнастыцы Віктара Хамутова сёлета ладзяцца ў сёмы раз.
Паводле http://sportpanorama.by
Фота з http://www.izbrannoe.info