Літаратурны конкурс “Экслібрыс” імя Янкі Маўра

|

Да разгляду конкурснага журы будуць прымацца творы для дзяцей у наступных жанрах: проза (апавяданні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песень, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.


Асаблівая ўвага будзе нададзеная:

* творам для падлеткаў;

* творам, у якіх апісаны цікавы сучасны вобраз героя/гераіні;

* творам з надзвычай арыгінальным сюжэтам;

* творам у незвычайных для беларускай літаратуры жанрах: комікс, графічны раман і г.д.;

* творам, якія пераасэнсоўваюць сюжэты і герояў класічных дзіцячых твораў.

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі не старэйшыя за 40 гадоў.


Журы конкурсу:

Алена Масла;

Людміла Рублеўская;

Алесь Пашкевіч;

Пятро Васючэнка;

Серж Мінскевіч.

 

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 жніўня 2013 на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”.

У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

 

Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, а іх саміх запросяць на літаратурны пленэр.

Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.