У Гродне пройдзе міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў

|

Фестываль-кінааперацыя ладзіцца Мінскім кінаклубам пры падтрымцы РУП “Белвідэацэнтр” другі год запар. У Гродне арганізацыю фестываля ўзялі на сабе аматары некамерцыйнага кіно.

Пасля першага фестываля гродзенцы прывезлі для паказу 7 лепшых стужак, якія занялі прызавыя месцы. На прагляд і выступ рэжысёра Аляксея De Bronhe, арганізаваны ў “Салодкім пачастунку”, тады прышло каля 70 чалавек.

 

Юлія Каляда, адна з арганізатараў:

–  Гэта дало нам пасыл, што гарадзенцам вельмі цікавы такі фармат кіно: кароткаметражнае, аматарскае, некамерцыйнае, аўтарскае.

Таму ў гэтым годзе мы вырашылі правесці паказы большай часцы конкурснай праграмы, яны пройдуць у “Чырвонай зорцы”, і некалькі тэматычных паказаў.Сярод тэм – экалагічная, гендэрная, дзіцячая, фільмы беларускіх аўтараў і г.д.


Праект сацыяльны, таму ўсе паказы, акрамя конкурснага, будуць для гледачоў бясплатнымі.

 

“Cinema Perpetuum mobile”  пройдзе ў Мінску і Гродне адначасова.

Сярод мноства дасланых фільмаў, мінскія арганізатары фестываля на перадпаказах адбралі каля пяці гадзін лепшых. Іх і прадставяць гледачам.

 

Пераможцаў вызначыць міжнароднае журы. Лаўрэяты стануць вядомымі ў апошні дзень фестываля.

 

Юлія Каляда:

 

–   Мы ў Гродне думаем таксама арганізаваць невялікае галасаванне і падрыхтаваць для пераможцы прыз глядацкіх сімпатый.

Праграма фестываля “Cinema Perpetuum mobile”  у Гродне будзе складзена да наступнага тыдня.