У Гродне ўсталявалася зімовае надвор’е. Пакуль без снегу

|

Пасля адлігі, у цэнтральнай частцы Гродзенскай вобласці снегу амаль не засталося, у асобных раёнах вышыня снежнага покрыва  складае ад 2 да 4 см, месцамі – меньш за 0,5 см.

 

Сёння апоўдні ў Гродне было -5,4º С.

Паводле прагнозу “Гроднааблгідрамета” ў бліжэйшую ноч у Гродне будзе воблачна з праясненнямі, магчымы невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца, тэмпература паветра -6…-8º С, па вобласці  – да  -11º С.

9 студзеня днём чакаецца  -3…-5º С, воблачнае з праясненнямі надвор’е, вецер паўднёвы 3-8 м/с.

 

10 студзеня будзе воблачна, часам снег, мокры снег, слабы галалёд.

Вецер паўднёва-заходні  5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы    -3…-8°С, днём -4…+1°С.

 

11 студзеня – часамі снег, уначы слабая завіруха, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні  5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы    -3…-8°С,  днём -2…-7°С.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў 12-14 студзеня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдзе кароткачасовы снег.

Тэмпература паветра 12 студзеня ўначы  -5…-10°С, днём -3…-8°С; 13 студзеня ўначы  -7…-12°С,  днём -5…-10°С, 14 студзеня ўначы -10…-15°С,  днём -5…-10°С.

 

Здымак http://www.liveinternet.ru