Аўгустоўскі канал і палацава-паркавы комплекс у Панямуні вызваленыя ад падаткаў

|

Сярод 80 аб’ектаў, вызваленых ад падатку на нерухомасць, – берасцейскі чыгуначны вакзал, гістарычны цэнтр Полацка, забудова некаторых вуліц у Гомелі, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс ды іншыя.

Ад Гродзенскай вобласці ў спіс увайшоў Аўгустоўскі канал.

 

Каля 180 аб’ектаў вызвалены ад зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці.

 

Сюды ўвайшоў сядзібна-паркавы комплекс “Панямунь” у Гродне, гістарычны цэнтр Заслаўля, сядзіба Ваньковічаў у Мінску, тэрыторыі Траецкага і Задубравенскага пасадаў 16-18 стагоддзяў у Магілёве ды іншыя.

 

Рэзідэнцыя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага “Панямунь” была пабудаваная Джузэпэ Сака ў пачатку 70-ых гадоў 18 стагоддзя.

Да нашых дзён захаваліся часоўня (сяр.19 стагоддзя), аднапавярховы сядзібны дом.

Гістарычныя будынкі прыходзяць у заняпад.

 

Частка палацава-паркавага комплекса знаходзіцца на балансе “Гроднапрамтэхнікі”.

 

У сядзібным доме раней быў клуб, цяпер ён зачынены. Левы флігель яшчэ ў перадваенны час перарабілі пад кватэры, у якіх да гэтай пары жывуць людзі.

 

У левым флігелі да гэтай пары жывуць людзі.

 

Патэнцыйныя інвестары цікавяцца былой рэзідэнцыяй апошняга караля Рэчы Паспалітай, але будынкі патрабуюць вялікіх укладанняў, ды і для людзей, што жывуць у палацы давядзецца набываць іншае жытло.

 

Здымак http://grodnonews.by