З-за неасцярожнага палення на Гарадзеншчыне загінулі 3 чалавекі
Як паведаміла прэс-служба ГШродзенскага абласнога МНС, выпадковы мінак звярнуў увагу на полымя ў вакне жылога дома па вуліцы Карла Маркса і з сотавага тэлефона выклікаў выратавальнікаў.
У кватэры на другім паверсе двухпавярховага дома жыў пенсіянер. Увайшоўшы ў памяшканне, выратавальнікі пачалі шукаць людзей.
Першай знайшлі і выратавалі жанчыну, якая шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы.
Гаспадар кватэры і ягоны 57-гадовы госць задыхнуліся.
Агонь знішчыў ложак, пашкодзіў маёмасць.
Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае паленне.
Праз некалькі гадзін на аналагічны выклік выехалі гродзенскія выратавальнікі.
Пра пажар у кватэры суседзяў паведаміла жыхарка дома на вуліцы Камарова.
У кватэры на 5 паверсе жылі пенсіянер 1936 года нараджэння з 40-гадовым сынам. Абое стаялі на ўліку ў наркалагічным дыспансеры як злоўжывальнікі алкаголю.
Паводле суседзяў, напярэдадні здарэння гаспадары таксама былі нападпітку.
Сяна знайшлі нежывым. На месцы, дзе стаяла канапа, засталася тоькі жменя попелу.
Хутчэй за ўсё, пажар здарыўся з-за палення загінулага.
Калі выратавальнікі знайшлі пенсіянера, той ледзьве падаваў прыкметы жыцця. З дыягназам “вострае атручванне прадуктамі гарэння” ён змешчаны ў шпіталь.
Здымак http://112.by