Гродзенскі аблвыканкам прыраўняў рэлігійныя арганізацыі да камерцыйных ?

|

Аднак шырока вядома пра яе стала пасля таго, як на Свята Раства арцыбіскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемі звярнуўся да праваслаўных вернікаў з заклікам падтрымаць тыя прыходы, якія не ў стане аплаціць рахункі за ацяпленне.

Са звароту ўладыкі Арцемія:

 

У пастанове No. 260 от 02.05.2012 гаворыцца пра павышэнне тарыфаў на цэнтральнае ацяпленне, водазабеспячэнне і каналізацыю для храмаў і іншых аб’ектаў прыхадской інфраструктуры да памераў, якія прымяняюцца да камерцыйных арганізацый.

На практыцы гэта азначае, што кошты ўзраслі ў 7-10 разоў на водазабеспячэнне з 900 руб. Да 7000-8000 руб. за м.куб. у залежнасці ад раёна, і на цэнтральнае ацяпленне ў 10-13 разоў: з 60 140 руб. да 829 526 руб.

Такім чынам, у аднабаковым парадку дачыненні аблвыканкама з Гродзенскай епархіяй БПЦ і з іншымі канфесіямі, прадстаўленымі ў Гродзенскай вобласці, раптам былі пераведзеныя ў рэжым гасразліку і практычнага інтарэсу. У вачах дзяржаўных органаў мы цяпер пастаўленыя на адзін узровень з бізнесам і прадпрымальніцкімі структурамі

 

Уладыка Арцемі  блаславіў арганізаваць у храмах  зборы ахвяраванняў на карысць прыходаў, якія апынуліся ў найбольш цяжкім становішчы.

Зварот біскупа быў агучаны вернікам ва ўсіх храмах епархіі.

 

У бухгалтэрыі Гродзенскага епархіяльнага ўпраўлення “Твайму стылю” распавялі, што пастанова пачала дзейнічаць яшчэ з 20 мая 2012 года:

-У самом целе пастановы  проста паведамляецца, што індэксуюцца плацяжы, і няма ні слова пра царкоўныя арганізацыі, але ёсць дадатак, дзе царкоўныя арганізацыі ўзгадваюцца ў адным шэрагу з камерцыйнымі.

Пакуль не пачаўся ацяпляльны сезон, гэта было не вельмі заўважна, бо вады мы бярэм няшмат, а з кастрычніка, калі пачалі прыходзіць рахункі за ацяпленне, тады пачалося.

Тыя, у каго была магчымасць паставіць катлы, – паставілі  альбо аднавілі старыя, а тыя, хто падключаны да цэнтральнага ацяплення, пакутуюць. Ведаю, што ў Краснасельскім вялікі прыход апынуўся ў цяжкой сітуацыі.

 

Як паведаміў “Твайму стылю” галоўны бухгалтар Мінскай епархіі Андрэй Кахно, у Мінску такой праблемы няма:

 

Мы плацім за ацяпленне як і раней, па тарыфу каля 70 тысяч рублёў. Ніхто з Мінскай епархіі не скардзіўся.

Напэўна мясцовым органам улады было дадзена права ўсталёўваць новыя каэфіцыенты. Для некаторых катэрогый спажыўцоў, напрыклад, дзіцячыя садкі, зацьвярджаюцца больш нізкія тарыфы. У Гродзенскай вобласці рэлігійныя арганізацыі з гэтай катэгорыі выключылі. Па якіх матывах – я не ведаю.

 

У юрыдычным аддзеле Мінскага епархіяльнага ўпраўлення пра сітуацыю на Гарадзеншчыне таксама чулі, але афіцыйных запытаў не атрымлівалі і дакументаў у руках не трымалі, таму даць юрыдычную ацэнку сітуацыі з пункту гледжання заканадаўства не змаглі.

 

Адказны за супрацоўніцтва са СМІ Гродзенскай епархіі  а.Андрэй Яварэц:

 

–  Гэта адбылося на падставе рашэння Гродзенскага аблвыканкама. Галоўны пункт нашага неразумення, што павышэнне коштаў адбылося лакальна.

Цэрквы і касцёлы існуюць па ўсёй Беларусі, і для ўсіх тарыфы аднолькавыя, і раптам ў Гарадзенскай вобласці прынятае такое рашэнне. Непрыемна, што мы будзем знаходзіцца ў горшым эканамічным стане.


Наша рэакцыя  –  шок. Калі б нас паступова рыхтавалі да гэтага, паступова павялічвалі тарыфы, гэта было б меньш хваравіта.


Што ж, давядзецца неяк адаптавацца,  больш сродкаў,  якія раней ішлі на рамонт, развіццё інфраструктуры, дабрачыннасць, дапамогу  інвалідам, паездкі, накіроўваць на аплату ацяплення і водазабеспячэння.


Гэта праблема не толькі наша, але і ўсіх рэлігійных арганізацый, усіх канфесій.

Наш юрыст, наколькі ведаю, спрабуе разабрацца ў сітуацыі з пункту гледжання адпаведнасці рэспубліканскага і мясцовага заканадаўства (З юрыстам Гродзенскай епархіі карэспандэнту “Твайго стылю” сёння звязацца не ўдалося – К.К.).


У Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі таксама заклапочаныя сітуацыяй.

 

Ксёндз Антоні Грэмза, віцэ-канцлер Гродзенскай курыі:

– У нас найбольш пацярпелі  5 парафій, бо не ўсе разлічваюцца за ацяпленне праз ЖКГ, напрыклад, у Брыгіцкім касцёле мы плацім па меньшых тарыфах.

Гэтую справу разглядае юрыст. Біскуп будзе звяртацца да ўладаў з просьбай улічыць складанае матэрыяльнае становішча і вярнуць ільготы.


Здымак  http://realt.onliner.by