У Лідзе выбухнуў ацяпляльны кацёл

|

Як паведаміла прэс-служба МНС, выбух адбыўся напярэдадні вечарам у 20.03.

 

Пашкоджаныя ўнутраныя перагародкі, знешняя сцяна і перакрыцці  лазні.

Пасля выбуху, на шчасце, не было пажару.

 

 

Гаспадар лазні 1984 года нараджэння атрымаў апёкі 1-3 ступені  40% цела, госць, разам з якім яны адпачывалі, – 35% апёкаў шыі, тулава, рук.

Пацярпелыя ў цяжкім стане шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.

 

 

Папярэдняя прычына выбуху катла на цвёрдым паліве – адсутнасць цыркуляцыі вады ў сістэме.

 

Здымкі http://112.by