ЗАПРАШАЕМ НА ПРАЦУ

|

Няпэўнае становішча прадпрыемства вымушае яго кіраўніцтва скарачаць працоўны час для пэўных катэгорый работнікаў. Як паведамілі Радыё Рацыя працоўныя ААТ “Хімвалакно” цяпер на працу яны ходзяць паводле тэлефонных запрашэнняў: створаны адмысловы графік працы, які прадугледжвае прысутнасць на працоўным месцы  той ці іншай катэгорыі работнікаў. Незапатрабаваныя кадры знаходзяцца ў вымушаных адпачынках.

Намеснік дырэктара “Хімвалакно”  Ігар Бабар адмовіўся падцвердзіць Радыё Рацыя інфармацыю, атрыманую ад яго падначаленых. Апошнім часам на многіх гродзенскіх прадпрыемствах назіраецца цяжкае эканамічнае становішча, звязанае з наступствамі фінансавага крызысу. Аднак пад пагрозай асабістай адказнасці кіраўнікам прадпрыемстваў забаронена скарачаць працоўныя месцы.

Паводле Радыё Рацыя