Праз мяжу ў госці

|

За лепшым жыццём на захад у абыход памежных пунктаў пропуску ідуць грамадзяне Грузіі (большасць нелегалаў), Уятнаму, Беларусі, Расіі, Афганістану, Лівану.

 

Спробы пранікнення нелегалаў з-за заходняй мяжы на тэрыторыю Беларусі рэгіструюцца значна радзей, але здараецца і такое.

 

Сайт gpk.gov.by паведамляе пра трох парушальнікаў, затрыманых беларускімі памежнікамі ў апошнія дні.

 

Два грамадзяніна Літвы з Эйшышкесэ на падпітку накіраваліся да сяброў у Радунь (Воранаўскі раён). Без прыгод нелегальна перайшлі мяжу, і працягнулі застолле ўжо на беларускай тэрыторыі.

Магчыма пазней яны б паспяхова вярнуліся дамоў, але ўначы ім захацелася папаліць. За цыгарэтамі накіраваліся ў мясцовую краму, якая, натуральна, была зачыненая.

Тады парушальнікі проста скралі цыгарэты з крамы.

 

Іх аператыўна затрымалі супрацоўнікі Воранаўскага РАУС.

Гасцям давядзецца адказаць за парушэнне не толькі памежнага, але і крымінальнага заканадаўства.

 

Раніцай 10 студзеня смаргонскія памежнікі затрымалі за парушэнне мяжы яшчэ аднаго грамадзяніна Літвы. Пры сабе ён меў пашпарт без беларускай візы.

 

41-гадовы мужчына паспеў адыйсці ад мяжы на адлегласць 400 метраў.

Жыхар Вільні патлумачыў, што праз  Беларусь спадзяецца дабрацца да Расіі, дзе плануе атрымаць статус уцекача.

 

Пакуль што нелегала змясцілі ў ІЧУ Смаргонскай памежнай групы.

 

Здымак  http://news.21.by