Пакараныя за фотаздымак гарадзенцы абскардзілі прысуд

|

Уладзімір Хільмановіч:

 

Падалі без усялякага спадзеву, бо за 10 год ніводная скарга грамадскіх актывістаў на рашэнне першаснага суда абласным судом задаволена не была.

Наша мэта – падкрэсліць юрыдычную абсурднасць рашэння суда, паказаць усю няпраўнасць судовай сістэмы.

Быў толькі медыя-факт і ніякіх доказаў адносна правядзення пікета.


Усё абвінавачванне будавалася на рапарце міліцыянта, які ўбачыў здымак у інтэрнэце. Але размяшчэнне здымка ў інтэрнэце не парушэнне.

Справа грунтуецца выключна на дапушчэннях.

Лічым гэта палітычным пераследам.

 

Віктар Сазонаў, Раман Юргель  і Уладзімір Хільмановіч просяць абласны суд разгледзіць справу ў іх прысутнасці.

 

На думку праваабаронцаў, 3 прадстаўнікі міліцыі, якія выступалі ў судзе, самі абвяргалі абвінавачванне. Яны распавялі пра тое, што ўбачылі ў інтэрнэце фотаздымак Сазонава, Юргеля  і Хільмановіча і мяркуюць, што момант фатаграфавання маглі бачыць іншыя людзі.

Іншых людзей на самім здымку няма, а правесці пікет (у чым і абвінавацілі праваабаронцаў) за 30 секунд (столькі доўжылася фатаграфаванне) немагчыма.

 

У дзень сусветнай дэкларацыі правоў чалавека 10 снежня гарадзенскія праваабаронцы сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага і кніжачкамі з тэкстам дэкларацыі.

Пазней гарадзенскай міліцыяй гэты медыйны факт быў кваліфікаваны як “несанкцыянаваны пікет” – 18 снежня былі складзены пратаколы апытання, а 19 снежня актывісты былі азнаёмлены з пратаколамі пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне.