Гарадзенскія філатэлісты атрымалі ўзнагароды

|

Узнагароды сталі прызнаннем з боку агульнарэспубліканскай арганізацыі за выставачную працу, што была праведзена гарадзенцамі за мінулы год.

 

“Дзве міжнародныя выставы ў Гродне, – кажа Фрыдэрык Гушча, старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі філатэлістаў, – удзел гарадзенцаў у міжнародных выставах і конкурсах, аднаўленне абласной і гарадской структур – гэта толькі маленькая частка таго, што адбылося за мінулы год”.

 

Колькасць прыхільнікаў паштовых марак за апошні год вырасла, як кажуць самі калекцыянеры, і хутка можа перавысіць колькасць сябраў мінскай арганізацыі.

 

Ужо прапанавана перанесці кіраўніцтва рэспубліканскай арганізацыі ў Гродна. “Над гэтай прапановай я пакуль вагаюся”, – кажа фрыдэрык Гушча.