З 26 студзеня за ўвоз персанальных камп’ютараў давядзецца плаціць 10% ад кошту

|

Адпаведнае рашэнне прынята калегіяй Еўразійскай эканамічнай камісіі. Яно датычыцца непартатыўных персанальных камп’ютараў, уключаючы асобныя віды манаблокаў.

 

Раней памер пошліны складаў 0 працэнтаў.


“Гэта рашэнне павінна садзейнічаць развіццю вытворчасці персанальных камп’ютараў у краінах Мытнага саюза, – растлумачыў міністр гандлю ЕЭК Андрэй Сляпнёў. – Дзякуючы дыферэнцыяцыі па вартасці тавару, яно закранае галоўным чынам офісныя ПК, а стаўкі мытных пошлін, напрыклад, на серверы, застануцца на ранейшым узроўні.

Паводле ацэнак экспертаў, у краінах МС можа вырабляцца істотна больш ПК, чым сёння. Ва ўмовах вострай барацьбы за экспартныя рынкі на фоне развіцця глабальнага эканамічнага крызісу мы павінны ствараць умовы, якія будуць стымуляваць развіццё вытворчасці высокатэхналагічных тавараў у нашых краінах”.

 

Рашэнне аб увядзенні пошліны ўступіць у сілу 26 студзеня 2013 года.