Абрушэнне аўтавышкі на будпляцоўцы. Адзін загінуў, двое ў шпіталі
Адзін з іх загінуў. Яшчэ двое атрымалі траўмы рознай цяжкасці. Адзін – чэрапна-мазгавую траўму, другі – адкрытыя пераломы сцягна ды ключыцы.
Перавярнуўшыся, кран упаў на зямлю, а люлька, дзе былі людзі, яшчэ і трапіла ў сутарэнні недабудаванага будынка, быццам у пастку. Вызваліцца з груды металалома, у якую ператварылася страла крана, выжыўшыя самастойна не маглі.
Спатрэбілася дапамога выратавальнікаў, якія пры дапамозе механізаванай аварыйна-выратавальны прылады “Weber” адхінулі пруты люлькі і вызвалілі пацярпелых.
Яны шпіталізаваны ў Гродзенскую гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
Здымкі Вольгі Мілавай