На “Варштаце ідэй” гарадзенцы шукалі дэфініцыі “гістарычнага помніка”
Удзельнікі спаткання разам спрабавалі знайсці адпаведныя для беларускіх рэаліяў азначэнні тэрмінаў “Гістарычны помнік”, “Культурная спадчына”.
“Наколькі карэктны перанос заходнееўрапейскай традыцыі аховы спадчыны на ўсходнееўрапейскія культурныя і гістарычныя рэаліі?” і “Што рабіць са сталым ростам аб’ектаў гістарычна-культурнай спадчыны?” – гэтыя пытанні з’яўляюцца надзвычай актуальнымі і дыскусійнымі для спецыялістаў галіны.