“Справу Бяляцкага” прэзентавалі ў Гродне
Аўтар, журналіст радыё “Свабода” Віктар Каліноўскі, распавёў пра свайго сябра, лідара “Вясны”, грамадскага дзеяча і вылучэнца на Нобелеўскую прэмію Алеся Бяляцкага. Кожны жадаючы мог бескаштоўна прыдбаць кніжку “Справа Бяляцкага” – хапіла, праўда, не ўсім.
Прысутныя ўбачылі фоталетапіс жыцця Бяляцкага: ад сустрэчаў на высокім узроўні да цёплых сямейных фота, паслухалі каментары тых, хто ведаў Алеся асабіста: журналіста Андрэя Пачобута, праваабаронцаў Віктара Сазонава і Уладзіміра Хільмановіча ды іншых.
Сазонаў:
“Бяляцкі заўжды востра адчуваў жыццёвыя патрэбы Беларусі: калі трэба было – ствараў беларускія суполкі, пасля – пайшоў у палітыку разам з БНФ, з 1996 года заняўся праваабарончай дзейнасцю. І зараз ён таксама там, дзе больш за ўсё патрэбны”.
Пачобут:
“Кожны, каго хоць аднойчы арыштоўвалі, мог звярнуцца ў “Вясну”. …Бяляцкі сядзіць за тое, што дапамагаў людзям”.
align=”left” alt=”Уладзімір Хільмановіч” >
Хільмановіч: “Бяляцкі не з’ехаў, калі мог, а свядома пайшоў выконваць сваю місію. Не кожны так зможа.
Для мяне ён узор хрысціяніна, сем’яніна, заўжды даваў прыклад паводзін. Ні разу не бачыў, каб Алесь крычаў на супрацоўнікаў, выходзіў з раўнавагі, губляў упэўненасць”.
У канцы Віктар Каліноўскі (на здымку) зазначыў, што кніга ўжо дайшла да свайго героя, за муры бабруйскай зоны: “Бяляцкі даў ёй станоўчую адзнаку, выслаў пэўныя заўвагі, што вельмі прыемна”.
Напісаць Алесю Бяляцкаму можна па адрасе:
213807 Магілёўская вобл., Бабруйск, вул. Сікорскага 1, ПК №2, атрад 14
Здымкі Яна Лялевіча