Маразы ўзмацняюцца: на Гарадзеншчыне да -27

|

На 4 – 6°С ніжэй за кліматычную норму чакаецца і сярэдняя дэкадная тэмпература паветра (норма -5,3…-6,8°С).

 

За трое сутак на поўначы Гродзенскай вобласці выпала 10 мм снегу (дэкадная норма – 11 мм). Вышыня снежнага покрыва на большай частцы тэрыторыі склала 20-30 см, на захадзе – да 16 см.

 

 

Сёння апоўдні ў Гродне было -17,4º С.

У бліжэйшую ноч чакаецца -13…-15º С, па вобласці да -17 º С.

Часам снег, слабая мяцеліца.

22 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, часам снег, вецер паўночна-усходні 5-10 м/с, парывы да 12 м/с, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра -8…-10 º С па горадзе, -7…-12 º С – па вобласці.

 

Паводле папярэдняга прагнозу “Гроднааблгідрамету” 23-24 студзеня чакаецца пераменная воблачнасць.

23-га ўначы месцамі кароткачасовы снег, днём без істотных ападкаў. На дарогах месцамі галаледзіца.

Вецер паўночна-усходні, паўночны 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -13…-18°С,  месцамі  да -20°С, днём -8…-13°С.

 

25-27 студзеня ў асобных раёнах Гродзенскай вобласці магчымы невялікі снег.

Уначы і раніцай месцамі слабы туман, галаледзіца.

Тэмпература паветра ноччу -15…-20°С, пры праясненнях да  -25…-27°С, максімальная тэмпература паветра днём -8…-13°С.

 

Здымак http://estoday.livejournal.com