Анатоль Брусевіч. Верш памяці Юры Гуменюка

***

 

Ты хацеў, як заўжды, шыкоўны,

Незабыўны стварыць эфект.

Атрымалася – ў іншы свет

Не пайшоў, адляцеў з балкона.

 

Ды і што тут лавіць было

У смуродным і шэрым краі,

Дзе ніхто ні аб кім не дбае,

Бо навокал адно хамло!?

 

Ты застаўся самім сабой –

Неспакойным, вольным паэтам,

І таму да апошняй мэты

Не схацеў ісці пехатой…

 

Здымак Алеся Аркуша