“БАТЭ” прывязе заўзятараў у Гродна за кошт футбольнага клуба

|

Гэта значыць, што абяцаны футбольным клубам дадатковы цягнік Мінск-Гродна-Мінск 14 лютага будзе.

 

Як распавёў “Твайму стылю” менеджэр па маркетынгу ФК “БАТЭ” Віктар Хадасевіч, цяпер рыхтуецца ліст у кіраўніцтва Беларускай Чыгункі, каб прапрацаваць маршрут цягніка, графік руху і вызначыць кошт.

 

Віктар Хадасевіч:

Так атрымалася, што нашыя заўзятары не маюць магчымасці паглядзець хатні матч у сваім горадзе ці хаця б у Мінску. Таму для іх паездка будзе бясплатнай, – усе выдаткі бярэ на сябе клуб.

 

Затое, падобна, на наступную гульню “БАТЭ” з “Фенербахчэ” – хатні матч турэцкай каманды – заўзятары  “БАТЭ” увогуле могуць не трапіць.

Афіцыйны сайт УЕФА змясціў інфармаыю, што гэтую сустрэчу 21 лютага турэцкая каманда абавязаная правесці без гледачоў.

 

Такім чынам “Фенербахчэ” пакараны за паводзіны сваіх фанатаў у часе гульні з “Барусіяй” 6 снежня.

 

Віктар Хадасевіч:

Рыхтуем запыт ва УЕФА пра магчымасць прысутнасці нашых заўзятараў у гасцявым сектары на стадыёне “Шукру Сараджоглу”, дзе пройдзе гульня.

У любым выпадку трэба звярнуцца, удакладніць.


Нашыя заўзятары нічога дрэннага не рабілі.

Ёсць людзі, якія ўжо набылі квіткі на самалёт, замовілі месцы ў гатэлях. Як будуць кампенсавацца іх страты?


Паводзіны турэцкіх фанатаў вядомыя ва ўсім свеце, таму ў часе гульні ў Гродне будзе ўзмоцненая ахова і кантроль.


Здымак sportpanorama.by