З’явіўся фільм пра Калядную вечарыну УЗВ

|

 

 

Творчыя прэзентацыі, падрыхтаваныя рознымі секцыямі УЗВ, візіт калядоўшчыкаў, карагоды ды спевы – гэта толькі частка таго, што чакае гледачоў новага роліка.

 

“Універсітэт Залатога Веку” – гэта праграма, накіраваная на інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю сталых людзей. Яе ўдзельнікамі сёлета з’яўляюцца каля 140 чалавек ва ўзросце ад 55 год і вышэй.

 

Праграма была заснаваная ў 2010 г. сябрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

 

Відэа: Юлія Каляда