Сталыя гарадзенцы зладзілі артлэнд-акцыю

|

Так на бярозках ды іншых дрэўцах з’явіліся самаробрыя каляровыя шалікі ды стужкі, якія будуць цяпер радаваць вока наведвальнікам звярынца.

 

Кажа ініцыятарка акцыі, кіраўніца секцыі УЗВ “Мода, стыль і прыгажосць” Ірына Новік (на здымку):

 

– Зіма, холадна, чорна-белыя фарбы…Мы вырашылі дадаць да іх крыху цеплыні і колеру.

Гэтая акцыя – гэта жаданне данесці сваё бачанне прыгожага да іншых людзей, гэта нашае выражэнне душы.

 

Гэта ўжо не першая акцыя слухачоў УЗВ ў заапарку.

Паўтары гады таму тут была пасаджана алея “Універсітэту Залатога Веку” (менавіта ёй у час цяперашняй акцыі была нададзеная асаблівая ўвага).

 

 

А гэта самая юная ўдзельніца артлэнд акцыі

 

Удзельнікамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку” з’яўляюцца сталыя гарадзенцы ва ўзросце ад 55 год і вышэй. Акрамя рэалізацыі рознага кшталту творчых і дабрачынных акцый яны вывучаюць замежныя мовы, кампутарную пісьменнасць, гісторыю свайго горада, народныя традыцыі, фатаграфуюць, займаюцца йогай і г.д.

 


Фота Вітаўта Рудніка