Пяць тысяч жыхароў Гарадзеншчыны зарабляюць менш за мільён (інфаграфіка)

|

Дадзеныя прыведзеныя паводле налічаных у лістападзе мінулага года 333 тысячам жыхароў Гарадзеншчыны заробкаў. 

 

Як вынікае са статыстыкі, заробкі пераважнай колькасці гарадзенцаў вагаюцца ад 2 да 4 мільёнаў.

 

Столькі ў канцы года зарабляла каля 150 тыс. жыхароў рэгіёна (без уліку індывідуальных прадпрымальнікаў).

 

А вось як зараблялі беларусы ў мінулым годзе ў той альбо іншай сферы эканомікі:

 

З усіх прадстаўленых Белстатам звестак пад сумнеў можна ўзяць як мінімум сярэдні заробак работнікаў культуры.

 

Нядаўна старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра агучыў, што на Гарадзеншчыне работнікі культуры зарабляюць каля паўтары мільёна рублёў.

 

Прагучала нават ідэя стварыць спецыяльны фонд, з якога можна было б даплочваць тым, хто працуе ў гэтай сферы.

 

Пакуль жа на Гарадзеншчыне працягваюць зачыняцца ўстановы культуры. У мінулым годзе ў рэгіёне зачынілі 59 бібліятэк і 15 клубаў.