У апошнія дні студзеня ў Гродна прыйдзе адліга
Калі сёння апоўдні было -13,6º С, то ўжо ў бліжэйшую ноч слупок тэрмометра ў Гродне не апусціцца ніжэй за -6…-8º С , па вобласці да -10º С.
Паводле прагнозаў “Гроднааблгідрамету”, бліжэйшыя суткі будуць воблачнымі, часам снег, слабы галалёд, вецер паўднёвы 4-9 м/с.
Днём 29 студзеня тэмпература паветра чакаецца ад 0 да -2 у Гродне, -4…+1 па вобласці.
30 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, часам мокры снег з дажджом.
У асобных раёнах галалёд, туман, на дарогах галалёдзіца.
Вецер паўднёва-заходні, 5-10 м/с, днём парывы да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы 0…-5°С, днём 0…+3°С.
31 студзеня пройдуць дажджы, уначы месцамі моцныя, у асобных раёнах туман, на дарогах галаледзіца, уначы і раніцай слабы галалёд.
Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 7-12 м/с, уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі вобласці парывы да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра -3…+2°С ноччу і 0…+5°С днём.
Паводле папярэдніх прагнозаў “Гроднааблгідрамету” 1-2 лютага на большай частцы тэрыторыі вобласці пройдзе мокры снег, тэмпература паветра ўначы 0…-5°С, днём -2…+3°С.
3 лютага ўначы месцамі, днём на большай частцы кароткачасовы снег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы 3…-8°С, пры праясненнях да -11°С, днём 0…-5°С.