За год у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 601 эканамічнае злачынства

|

186 злачынстваў мелі прыкметы карупцыі. Зарэгістравана 129 крадзяжоў альбо растратаў праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. 22 з іх у асабліва буйных памерах.

Выяўлена 93 факты хабарніцтва.

 

Сума стратаў па скончаных крымінальных справах склала 3,2 мільярды рублёў. 2,1 мільярда атрымалася вярнуць, яшчэ на 2,2 мільярды накладзены арышт на маёмасць.

Такім чынам эфект ад дзейнасці БЭЗ па справах, не звязаных з крымінальнай вытворчасцю, склаў больш за 259,3 мільёна рублёў на аднаго супрацоўніка.

 

Сярод сфераў дзейнасці найбольш злачынстваў выяўлена ў сферы гандлю – 63, з іх 12 цяжкіх.

54 злачынствы (10 цяжкіх) здарылася ў аграпрамысловым комплексе і перапрацоўчай прамысловасці.

У будаўніцтве выяўлена 37 злачынстваў (16 цяжкіх).

28 злачынстваў зарэгістравана ў транспартнай сферы, з іх 8 цяжкіх.

 

У галіне ТЭК распачата 25 крымінальных справаў (7 цяжкіх), 23 – у галіне адукацыі, 20 – у прамысловасці (з іх 5 цяжкіх), 17 – у органах дзяржаўнай улады і кіравання.

12 злачынстваў раскрыта ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, 10 – у банкаўскай сферы.

Найменьш злачынстваў – 4 – у  Гродзенскай вобласці зафіксавана ў сферы аховы здароўя і прадстаўлення сацыяльных паслуг.

 

За год у Гродзенскай вобласці рэгіструецца больш за 5000 крадзяжоў

Гэта каля паловы ад агульнай колькасці злачынстваў. Пры гэтым 90% крадзяжоў тычацца асабістай маёмасці грамадзян.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак http://www.trunov.com