“Гроднааблгідрамет” папярэджвае пра неспрыяльнае надвор’е ў бліжэйшыя выходныя

|

У бліжэйшыя суткі ў Гродне і вобласці чакаюцца моцныя ападкі і галалёдзіца, на смену дажджу прыйдзе снег.


Уначы 1 лютага на большай частцы тэрыторыі пройдзе невялікі снег, раніцай і днём – мокры снег, месцамі  моцны.

На дарогах вобласці – наліпанне снегу, галалёдзіца.

Вецер паўднёвы, паўднёва-усходні  4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы 0…-2º С, па вобласці да  -5º С, днём 2 лютага  0…+2º С, па вобласці -3…+2º С.

 

3 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег.

Вецер паўночна-заходні, заходні 4-9 м/с, тэмпература паветра ўначы -4…+1°С, днём

 -3…+2°С.

 

4 лютага уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі вобласці пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -3…-8°С, днём  -3…+2°С.

 

“Гроднааблгідрамет” прагназуе сярэднюю дэкадную тэмпературу паветра ў рэгіёне на 3-4 градусы вышэй за кліматычную норму (норма -5,1…-6,7ºС), сярэднюю месячную тэмпературу – на 1 ºС вышэй за норму.

У апошнія суткі студзеня сярэднесуткавая тэмпература паветра на 8-9 градусаў перавышала норму для гэтага перыяду і дасягала +2…+3°С.

 

Здымак  http://www.ipnews.in.ua