Праект Naka piano выступіць у Гродне
Naka piano – праект сваеасаблівы, створаны ўдзельніцамі гурта Анастасіяй Шпакоўскай ды Ірынай Кліменка. Песні гурта гучаць тут у акустычнай апрацоўцы, але не губляюць свайго рокавага напалу.
Аб тым, што чакаць гарадзенцам ад канцэрта, “Твайму стылю” распавяла салістка гурта Анастасія Шпакоўская:
“Праграма Naka piano – гэта старыя і новыя песні гурта, выкананыя ў суправаджэнні фартапіяна ці клавішных, у залежнасці ад магчымасцяў таго ці іншага клуба. Праект быў створаны ў перыяд студыйнай працы гурта над трэцім альбомам, калі ў нас проста не было магчымасці выступаць поўным складам, паколькі музыкі шчыльна працавалі ў студыі.
Naka piano адрозніваецца ад выступаў поўным складам больш блізкім кантактам з гледачом. Камерным, можна сказаць, нават інтымным гукам. Падчас канцэрта мы імкнемся гутарыць з залам, чытаць нейкія вершы, адказваць на пытанні, нешта распавядаць.
Увогуле, Naka piano гэта лепшае, што ёсць у Naka. Прыходзьце – пабачымся”.
Пачатак канцэрта ў 20.00. Кошт квітоў 40 000 рублёў. Даведка па тэлефоне: +375 (29) 625-88-61