У Гродне пачалася эпідэмія ВРВІ

|

БелаПАН са спасылкай на галоўнага эпідэміёлага Міністэрства аховы здароўя Іны Карабан паведамляе, што цыркулююць у асноўным адэнавірусы і рэспіраторна-сінцыцыяльныя вірусы, каля 30% захварэлых хворыя на грып.

 

Часцей за ўсё рэгіструюць вірус грыпу A (H1N1), які выклікаў пандэмію ў 2009 годзе, адзначаюцца выпадкі грыпу A (H3N2) і адзінкавыя – грыпу B.

Хварэюць найбольш дзеці.

 

Некалькі школ у Мінскай вобласці зачыненыя на карантын.

У Гродне такой неабходнасці пакуль няма. Рашэнне аб увядзенні супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў прымаюць мясцовыя ўлады.

 

Абмежавана наведванне пацыентаў у шпіталях, арганізаваныя планавыя хатнія агляды цяжарных і немаўлят, паліклінікі працуюць без выходных.

 

На дапамогу тэрапеўтам прыцягваюцца дактары іншых спецыялізацый, ардынатары і інтэрны, адначасова ў паліклініках абмяжоўваецца прыём здаровых грамадзян і правядзенне прафілактычных медыцынскіх аглядаў.

 

Паводле http://belapan.by

Здымак http://www.vecherniyorenburg.ru