Горад у здымках: 6 лютага 2013
Упершыню за колькі год Дом Заменгофа па вул. Кірава 5 прыпадняў занавесу – за двухпавярховы будынак канца ХІХ ст. усур’ёз узяліся?
Вось і ў двары будынка за агароджай пачалі праводзіць зямельныя работы.
У доме па вул. Акадэмічнай, дзе жыла вядомая польская пісьменніца Зоф’я Налкоўская, дабудоўваюць трэці паверх.
Поўным ходам ідуць працы па рэканструкцыі філармоніі: шмат будаўнічай тэхнікі, рыхтуюць металічныя фермы будучага сталявання.
Тым часам прырода мае сакавіцкі настрой – вясеннія праталіны на азіміне.
Котэ пазірае з амбразуры.