На чыгуначны вакзал вярнулі прыпынак грамадскага транспарту

|

Як распавёў “Твайму стылю” начальнік аддзела перавозак Гродзенскага аўтапарка, цяпер аўтобусы ў бок “Дзевятоўкі” (№№ 2,5, 14, 16, 18) будуць курсаваць з заездам на прывакзальную плошчу.

 

На свой звычайны маршрут вярнуўся і аўтобус №10.

 

Маршруты №№ 3,15,20 прывакзальную плошчу будуць абмінаць і спыняцца на прыпынку “Вуліца Ажэшкі” (каля “Бірузы”).

 

Тут жа цяпер прыпынак для №9 і №25 экспрэс.

 

Дарэчы, назва прыпынка каля “Бірузы” пакуль  афіцыйна не зацьверджаная. Магчыма яе зменяць на “Чыгуначны вакзал” альбо змены ўнясуць у назвы аўтобусных маршрутаў.

 

Здымак http://savepic.ru