Гродзенскі гарвыканкам выставіў на абмеркаванне назвы новых гарадзенскіх вуліц
Участак ад кальцавой развязкі Таўлая-Брыкеля праз транспартную развязку чыгуначнай станцыі да кальца на пр-це Касманаўтаў мяркуецца назваць “вуліца Магістральная”, ад Румлёскага маста да кальца па пр-це Касманаўтаў – “Румлёўскі прашпект”.
Адрэзак ад вуліцы Вольгі Соламавай да транспартнай развязкі з вуліцай Суворава будзе “вуліцай Данілава А.С.”, ад гэтай жа развязкі да вуліцы Славінскага –“вуліцай Маслакова Д.А.”.
На Фолюшы з’явіцца “завулак Фолюш”, а вуліца без назвы, якая ідзе паралельна вуліцы Соламавай, стане “вуліцай Хвойнай”
Гарвыканкам прымае меркаванні і прапановы гарадзенцаў што да назваў гэтых вуліц да 4 сакавіка па адрасе: 230023, Гродна, пл. Леніна, 2/1 (Аддзел культуры Гродзенскага гарвыканкама) альбо на эл.пошту kultura-grodno@tut.by.
Паводле http://grodno.gov.by