Прэзентацыя юбілейнага зборніка Дануты Бічэль у “Крызе”

|

У кнігу, падрыхтаваную да 75-гадовага юбілею паэткі, увайшлі больш за 100 вершаў Дануты Бічэль.

Частка з іх з 1999 па 2012 гады друкавалася ў часопісах “Ave Maria”, “Наша вера”, у аўтарскіх зборніках, частка друкуецца ўпершыню.

 

Вокладку кнігі ўпрыгожыла адна з карцін дачкі паэткі – Вікторыі Ільіной.

Першая прэзентацыя кнігі адбылася 13 снежня ў Мінску.

 

Пачатак прэзентацыі а16-ай гадзіне.