Гурт “Ave”, Таццяна Салаўёва, Іван Пачывалаў ды іншыя на канцэртах у Музеі гісторыі рэлігій
9 лютага ў 17 гадзін у музеі выступіць ансамбль клерыкаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Ст. навуковы супрацоўнік Музея гісторыі рэлігій Вера Хведчына:
– “Ave” выступае ў нас штогод. Сёлета гэта атрымалася напярэдадні пачатку Вялікага паста ў каталікоў. Як правіла, на канцэрце прысутнічае і рэктар семінарыі, які распавядае гісторыю ансамбля.
10 лютага ўпершыню у камернай зале музея выступіць Таццяна Салаўёва. У праграме – аўтарская, камерная песня, этніка, акустычны рок, беларускія народныя песні.
Канцэрт мае назву “У дзень нараджэння”.
Вера Хведчына:
– Акрамя гераіні вечара, у канцэрце возьмуць удзел яе сябры і госці: Іван Пачывалаў (“Некоторое отсутствие пуговиц”), “Раса мечтателей”, Юрый Дубовік (“Воображаемые люди”, праект “Вочы”), Ігар Падчыненкаў і праект “Группа товарищей”.
Пачатак канцэртаў у 17.00.
Трапіць на іх можна, набыўшы ўваходны квіток у Музей гісторыі (кошт – 10 тысяч рублёў).
Здымак http://be.wikipedia.org