Надвор’е бліжэйшых дзён: ад -12 º С уначы да +2 º С днём
Паводле “Гроднааблгідрамету”, сярэдняя дэкадная тэмпература прагназуецца на 2 – 3ºС вышэй за кліматычную норму.
Сёння ўначы па Гродзенскай вобласці часамі снег, месцамі моцны. Тэмпература паветра -3…-5º С у Гродне і -1…-6º С – па вобласці.
Днём 12 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, вецер усходні, паўднёва-усходні 4-9 м/с, -2…+2º С.
13 лютага характар надвор’я не зменіцца.
Пераважна без ападкаў, у асобных раёнах туман.
Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с. Тэмпература паветра ўначы -2…-7°С, пры праясненнях да -12ºС, днём -3…+2°С.
14 лютага месцамі пройдзе кароткачасовы снег, туман захаваецца ў асобных раёнах вобласці.
Вецер усходні 4-9 м/с. Уначы 0…-5°С, пры праясненнях да -10°С, днём -3…+2°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, 15 лютага днём на большай частцы тэрыторыі вобласці пройдзе кароткачасовы снег, тэмпература паветра ўначы -2…-7°С, пры праясненнях да -12°С, днём -4…+1°С.
16-17 лютага снег пройдзе ў большасці раёнаў вобласці. Месцамі туман.
Уначы -2…-7°С, пры праясненнях да -8…-11°С, днём -4…+1°С.
Здымак http://ont.by