Алесю Чобату патрэбная дапамога

|

Левае вока цалкам атрафіраванае. На правым у 2009 годзе зрабілі аперацыю па выдаленні катаракты. Тады аперацыя прайшла паспяхова, а пасля пачалося адслаенне сятчаткі.

 

Самотным паэтам апякуецца Данута Янаўна Бічэль, якая звяртаецца да ўсіх неабыякавых з просьбай пра грашовую дапамогу на лячэнне і рэабілітацыю Чобата.

 

Данута Бічэль:

29 студзеня Алесь Чобат страціў зрок. Пазваніў мне, сказаў, што нічога не бачыць. Я пераканала яго выклікаць хуткую. Хуткая завезла ў “неўралогію” першай гарадской бальніцы з падазрэннем на інсульт. На наступны дзень зрабілі тамаграфію – інсульту няма.


Тады паклалі ў 2-ую бальніцу. Там, таксама на наступны дзень, зрабілі аперацыю, спрабавалі выціснуць гематому. Адразу сказалі, што трэба ехаць у Мінск, далі накіраванне. А мы ўжо самі званілі ў бальніцу, дамаўляліся.

 

Дактары мінскага спецыялізаванага цэнтра пра 10-ай бальніцы ўзяліся паспрабаваць уратаваць вока, хаця гарантый не даюць. Пакуль робяць падрыхтоўчыя працэдуры – чысткі. Наперадзе галоўная аперацыя – замена хрусталіка.

 

Данута Бічэль:

Дактары вельмі добрыя, усё па-людску робяць, але грошы патрэбныя: і на лекі, і за хрусталік, здаецца, галандскі, трэба будзе заплаціць.

Да таго ж, калі скончацца чысткі, Алеся выпішуць з бальніцы на рэабілітацыю перад аперацыяй. Але яму няма дзе жыць у Мінску гэтыя 7-10 дзён у прамежку паміж аперацыямі, я спрабую знайсці кагосьці.

Таму спадзяемся на дапамогу людзей. Алесь Чобат – унікальны ў нашай культуры чалавек, яго трэба зберагчы.


Ахвотных дапамагчы, просім звяртацца да спадарыні Дануты Бічэль па тэлефе: (152) 74-55-16.

 

     
 

Даведка Kamunikat.org


Алесь Чобат нарадзіўся ў 1959 годзе ў Скідзелі.


Аўтар паэтычных зборнікаў «Год» (1992); «Новая Гапілея» (1995), «Тутэйшая сага» (Смаяенск, 2000), «Край мой шчаслівы» (2007) і кніг па аналітычный гісто-рыі Беларусі «Зямля святога Лукі» (2002; польскі перак-лад 2003), «Легенда пра чатырох мушкецёраў» (2004).


Пераклаў з польскай мовы кнігі: Чэслаў Мілаш «Гое» (2005-2006), «Караль Вайтыла. Паэзія. Выбранае. Ян Павел ІІ. Рымскі трыпціх» (2003; разам з Д.Бічэль).

 
     

 

Здымак svaboda.org