Таццяна Салаўёва: спяваць па-беларуску прыгожа і модна

|

Таццяна прадставіла слухачам свае рамансы, а таксама этнічныя спевы: вясельныя, калыханкі. Спявачка адзначыла важнасць вяртання да нацыянальных музычных традыцый.

Канцэрт штогадовы – ладзіцца ўжо трэці год запар ды будзе ладзіцца таксама ў наступным годзе. Таццяна Салаўёва ўжо зараз запрашае ўсіх на свой чарговы дзень народзін.