“Магія дзікай прыроды-2013”: фотаконкурс сайта Birdwatch.by і “Гарадзенскай бібліятэкі”

|

Яго канчатковыя вынікі будуць абвешчаныя пад час урачыстага адкрыцця Дзён Св.Губерта ў Гродна ў пачатку лістапада 2013 г. і на сайце birdwatch.by.

 

Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў чатырох намінацыях:

1. «Магія дзікіх птушак» – здымкі дзікіх птушак у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў, уключных у Спіс птушак Беларусі.

 2. «Магія дзікіх жывёл» – здымкі дзікіх жывёл (акрамя птушак) у прыродных умовах, зробленыя на тэрыторыі Беларусі або відаў нашай фауны.

3. «Магія МакраСвету» – здымкі жывых і нежывых прыродных аб’ектаў, зробленыя ў рэжыме Макра на тэрыторыі Беларусі.

4. «Магія краявідаў» – здымкі прыродных ці іншых ландшафтаў на тэрыторыі Беларусі, на якіх выразна і цікава паказаны прыродныя элементы і/ці аб’екты.

 

Фотаздымкі прымаюцца на конкурс да 1 кастрычніка 2013 г.

Падвядзенне і абвяшчэнне вынікаў – да 5 лістапада 2013 г.

 

Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна самастойна пасля рэгістрацыі на сайце Вirdwatch.by размясціць свае здымкі ў адпаведнай катэгорыі: “Птушкі”, “Іншыя жывёлы”, “МакраСвет” і “Краявіды” ў Галярэі на сайце.

Міжнароднае Журы са здымкаў-фіналістаў выбірае не больш трох здымкаў-пераможцаў у кожнай з чатырох намінацый.

 

Па тры лепшыя здымкі з кожнай з чатырох намінацый будуць надрукаваныя ў вялікіфарматным каляровым календары на 2014 год выдавецкай ініцыятывай “Гарадзенская бібліятэка”, які будзе распаўсюджвацца на штогадовых Днях Св.Губерта ў пачатку лістапада 2013 г.

 

Аўтары гэтых здымкаў будуць запрошаныя на афіцыйнае адкрыццё Дзён Св.Губерта у Гродна і ўрачыста атрымаюць: за здымак, які займе Першае месца ў любой з чатырох асноўных намінацый – 20 календароў, за здымак, які займе другое месца – 15 календароў, за здымак, які займе трэцяе месца – 10 календароў.

 

Падрабязна пра конкурс і правілы ўдзелу ў ім чытай тут.

 

Здымак М.Гулінскага з http://birdwatch.by