Надвор’е другой паловы лютага ў Гродне будзе блізкім да нормы

|

Паводле прагнозаў “Гроднааблгідрамету”, у бліжэйшую ноч слупок тэрмометра апусціцца да -4…-6º С у Гродне, -3…-8º С – па вобласці.

 

19 лютага будзе воблачна, часам снег, слабая мяцеліца, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёвы 3-8 м/с.

Тэмпература паветра -1…-3º С, па вобласці да -6º С.

 

 

20 лютага будзе пераважаць воблачнае надвор’е,часам снег.

Вецер усходняй чвэрці 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -2…-7°С, днём   -1…-6°С.

 

21 лютага характар надвор’я не зменіцца.

Уначы -4…-9°С, днём -1…-6°С.

 

Паводле папярэдніх прагнозаў, 22 лютага на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог – галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -4…-9°С, па поўначы пры праясненнях да -13°С, днём -1…-6°С.

 

23-24 лютага месцамі кароткачасовы снег, уначы   -5…-10°С, пры праясненнях да -13°С, днём 0…-5°С.

 

Здымак mail.ru