Гадзіна Зямлі сёлета пройдзе на тыдзень раней
Звычайна Гадзіна Зямлі ладзіцца ў апошнюю суботу сакавіка, але сёлета гэта супадае з Велікоднымі святкаваннямі паводле грыгарыянскага календара, якога прытрымліваюцца каталіцкая, пратэстанцкія і частка праваслаўных Цэркваў.
“Гадзіна Зямлі” вядзе адлік з 2007 года.
Летась да акцыі далучыліся жыхары 5400 гарадоў у 147 краінах, сярод якіх 10 беларускіх гарадоў.
Акцыя заклікае ўсіх – людзей, арганізацыі, прыватныя установы – сімвалічна выключыць святло альбо іншыя не жыццёва неабходныя электрапрыборы на адну гадзіну.
Гэтае мерапрыемства з’яўляецца сімвалам беражлівых адносін да прыроды і скіравана да прыцягнення ўвагі грамадства да праблемы змянення клімату на планеце, абмежаванасці прыродных рэсурсаў.
У Гродне “Гадзіна Зямлі” так ці інакш ладзіцца з 2009 года. Арганізацыяй акцыі займаецца экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» пры падтрымцы Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.
У 2012 годзе да “Гадзіны Зямі” ў нашым горадзе далучыліся не толькі асобныя грамадзяне і ўстановы, але і СМІ, рэлігіныя арганізацыі, навучальныя ўстановы, установы культуры і гарадзенскае прадпрыемства ГУКВП «Гарсвет».
31 сакавіка 2012 года ў Гродне на гадзіну быў адключаны нават светадыёдны экран на Савецкай плошчы.
Падрабязнасці сёлетняй “Гадзіны Зямлі” ў Гродне пакуль невядомыя.
Здымак з архіву “Твайго стылю”