Гродзенскі Чырвоны Крыж збірае вопратку для людзей у патрэбе

|

На сёння банк вопраткі практычна пусты, таму супрацоўнікі арганізацыі звяртаюцца па дапамогу да жыхароў Гродзенскага раёна.

 

Алена Паўлянковіч, старшыня Гродзенскай раённай арганізацыі “Чырвонага Крыжа”:

 

Падобныя акцыі мы ладзім перыядычна, 2-3 разы на год.

У нас ёсць банк вопраткі для інвалідаў 1-2 груп, сямей, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, шматдзетных, тых, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, бяздомных, іншых неабароненых катэгорый.

Гэтыя людзі, пацьвердзіўшы свой статус, могуць прыйсці і выбраць прыдатную для сябе вопратку і абутак.


У нас бываюць гуманітарныя грузы, летась, напрыклад, мы атрымалі груз ад швейцарскага “Чырвонага Крыжа”, але ў асноўным дапамагаем тым, што нам ахвяруюць.

На сёння не маем амаль нічога.

 

За 3 дні ад пачатку акцыі рэчы прывезлі  4 чалавекі. Гэта нядрэнны вынік.

Ужываная вопратка і абудак для людзей ў патрэбе прымаюцца па серадах з 9 да 16 гадзін па адрасе: Гродна, вул.Міцкевіча, 5.

 

Рэчы павінны быць чыстыя, акуратныя і прыдатныя да выкарыстання – “бабуліны сукенкі”, якія выйшлі з моды некалькі дзесяцігоддзяў таму, супрацоўнікі “Чырвонага Крыжа” просяць не прыносіць.

З пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне: 96-51-20.