Ветэрынарную экспертызу тушы дзіка можна зрабіць ананімна

|

Беларускім паляўнічым дазволілі праводзіць экспертызу дзікоў без прадстаўлення дазволу на паляванне.

Такое рашэнне прынятае з-за павелічэння колькасці выпадкаў захворванняў на трыхінелез.


Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Вольга Грамовіч.

 

У 2011 годзе ў Беларусі здарылася 79 выпадкаў хваробы, летась у 49 раёнах зафіксавана ўжо 94 выпадкі трыхінелеза дзікоў і 57 – хатніх свіней.

 

Аналіз выпадкаў у Шчучынскім раёне, калі ў снежні 2012 года выяўлены 17 пацярпелых, і  ў студзені 2013 года ў Мінску, калі пацярпелі 5 чалавек, паказвае, што кантрольныя даследванні праходзілі не ўсе тушы дзікоў, здабытых паляўнічымі па аднаразовых дазволах.

 

Ветэрынарная экспертыза – абавязковая працэдура, якая дапаможа пазбегнуць чалавеку небяспечнага захворвання.

 

Каб схаваць факты браканьерства, паляўнічыя часцяком аддаюць на экспертызу мяса толькі аднаго з двух ці некалькіх упаляваных дзікоў.

 

Дзяржінспекцыя паведамляе, што прадстаўляць у дыягнастычныя лабараторыі дакументы пра права ўласнасці на мяса дзіка альбо ліцэнзіі на адстрэл жывёлы ня трэба.

Галоўнае – забяспечыць бяспеку людзей.

 

Спецыялісты настойваюць на тым, што ўжываць у ежу мяса дзікоў ці хатніх свіней можна толькі пасля атрымання канчатковых вынікаў трыхінеласкапічнага даследвання.

 

Паводле http://belta.by