Вясна ў Гродна прыйдзе са снегам і дажджом

|

Сёння апоўдні было -0,5º С пры адноснай вільготнасці 81 %.

Паводле прагнозу “Гроднааблгідрамету” у бліжэйшую ноч будзе  -1…-3ºС, па вобласці да -9ºС.

 

26 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, без істотных ападкаў, вецер паўднёва-усходні 5-10 м/с, тэмпература паветра 0…+2ºС па горадзе,  -1…+4ºС па вобласці.

 

27 лютага характар надвор’я не зменіцца.

Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, уначы -2…-7°С, месцамі  да -13 °С, днём 0…+5°С.

28 лютага 0…-5°С ноччу, +1…+6°С днём.

 

Паводле папярэдняга прагнозу 1 сакавіка на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці – кароткачасовы мокры снег, месцамі слабы галалёд, на дарогах галаледзіца.

Тэмпература паветра ўначы 0…-5°С, днём  -2…+3°С.

 

2 сакавіка на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, цягам сутак тэмпература паветра -2…-7°С, уначы па поўначы да -10°С.

3 сакавіка часам снег, мокры снег, дождж, слабы галалёд, ад -3…-8°С уначы да -3…+2°С днём.