Выйшла кніга пра музей Быкава ў Гродне

|

Кніга складаецца з дакументаў, успамінаў, лірычных разважанняў, прысвечаных музею Васіля Быкава. Фактычна, гэта летапіс унікальнага музея, які дагэтуль так і не мае афіцыйнага статуса ды вымушаны туліцца ў сціплым пакойчыку ветэранскай арганізацыі па вул. Савецкай, 31.

align=”middle” alt=”Васіль Быкаў, Жыў каб жыла айчына, Алесь Госцеў” >

“Аднаго разу Мельнікаў прынёс мне разбухлую тэчку з матэрыяламі, якія тычыліся музея, – узгадвае Алесь Госцеў (на здымку). – Ён запытаўся, ці можна з гэтага зрабіць кнігу. Так усё і пачалося…”

 

Сам Мікалай Мельнікаў не дажыў усяго 10 дзён да сканчэння папярэдняй вёрсткі: аўтар і стваральнік музея адыйшоў 24 верасня 2012 г. Музей без яго знаходзіцца ў “падвешаным” стане і пакуль даглядаецца сябрамі ветэранскай арганізацыі. Ці надоўга?


“Быкаў для нас – увасабленне Беларус, – працягвае Госцеў, – і сімвалічна, што менавіта ў Гародні знаходзіцца ягоны музей. Няхай ён не мае пакуль афіцыйнага статусу, але гэтая кніга акурат і даводзіць, што на такі статус музей Быкава заслужыў!”

 

Кніга толькі што вышла, рыхтуецца яе прэзентацыя. Аднак набыць асобнік можна ўжо зараз у выдавецтве “ЮрСаПрынт” па вул. К.Маркса, 11 (уваход са двара). Кошт – 40 тыс. руб.

 

Здымкі Яна Лялевіча і Радыё Свабода