Крыгахода не будзе, але вада падымецца
З-за вельмі снежнай зімы, калі ў некаторыя дні выпадала месячная норма ападкаў, чакаецца, што ўзровень ў рэках вобласці значна перавысіць максімальныя паказчыкі мінулага года. А гэта значыць, што будзе вышэй за шматгадовыя сярэднія значэнні.
Начальнік аддзела гідралогіі Гродзенскага абласнога гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Скаскевіч распавёў БЕЛТА:
– Гэта звязана з гэта звязана з вялікай колькасцю які выпаў за зіму снегу, які да гэтага часу ляжыць на палях.
Тым не менш, сітуацыя пакуль не выклікае засцярогі. Наўрадці ў гэтым годзе паўтарыцца адна з тых вялікіх паводкаў, якія былі ў нашым горадзе ў мінулым стагоддзі. Першы такі сур’ёзны катаклізм адбыўся ў 1931 годзе. На працягу красавіка ўзровень вады ў Нёмане падняўся да максімальнай адзнакі 6 метраў 18 сантыметраў.
Вялікія паводкі адзначаюцца ў нашым горадзе ў сярэднім раз на 20-25 год. Напрыклад, у 1958 годзе, калі зіма была самай звычайнай, а снегу было не больш, чым ў мінулыя гады. А вось ў першых чыслах сакавіка раптоўна пайшоў снег, які падаў амаль суткі. І 23 сакавіка ўзровень вады дасягнуў 7,93 метра над так званай нулявы адзнакай.
Старажылы памятаюць і паводку ў 1979 года, калі была затоплена узбярэжная, а першыя, самыя ніжнія пралёты “лесвіцы закаханых” поўнасць сышлі пад воду.
Да такога развіцця падзей гродзенскія падраздзяленні МНС гатовыя. Напачатку вясны, па традыцыі, тут праводзяцца вучэнні і распачынаецца спецыяльная падрыхтоўка.
Аднак сіноптыкамі прагназуецца толькі магчымае падтапленне нізін. А вось вялікага крыгахода на нашых рэках увогуле не чакаецца. Поўны крыгастаў назіраецца толькі на адным з дзесяці пастоў у Гродзенскай вобласці – на ўчастку Нёмана ў Мастах, дзе таўшчыня лёду складае 25 см.
Здымак: grodnonews.by