Сухое малако – у Іран і Ізраіль, дзіцячае харчаванне – у Сірыю

|

За мяжой рыхтуюцца да адкрыцця як мінімум 15 суб’ектаў гандлёвай сеткі, разлічаных на прадукцыю прадпрыемстваў вобласці.

Рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест” павінны забяспечыць павелічэнне экспарту  не ніжэй за 118%.

 

Сярод арганізацый камунальнай формы ўласнасці асноўны прырост экспарту забяспечаць арганізацыі Грлднамясамалпраму (73 мільёны даляраў).

У Ізраіль паставяць сухое малако, у Іран, акрамя малака, мяса без костак, у Сірыю – дзіцячае харчаванне.

 

“Радыёхваля” дзеля экспарту арганізавала новую вытворчасць: электраправодныя жгуты будуць вырабляць дзеля пастаўкі ў Расію.

 

У спісе новых відаў прадукцыі на экспарт –  пліты ДСП, этыкетачная прадукцыя, лодкі, профіль ПВХ, мясныя чыпсы, сыр “Базірон”,сырны сухі прадукт, кансервы з мясам халяль.

Павялічаць экспарт “Контэ Спа”, “Лідскае піва”, “Белтэкс-Оптык”.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by