Таварыскі матч паміж святарамі Гродзенскай дыяцэзіі і супрацоўнікамі міліцыі
Ініцыятыва правядзення гульні належыць дэкану Іўеўскага дэканату кс.Яну Гавецкаму.
Сярод іўеўскіх міліцыянтаў шмат каталікоў, якія ў гэты дзень звычайна прыходзілі ў касцёл, сёлета святкаванне вырашылі працягнуць у спартовай зале сельскагаспадарчага ліцэя.
У 17 гадзін у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла пройдзе святая імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
У 18.00 — таварыскі матч па адрасе вул. Маладзёжная, 4.
Сярод гульцоў святарскай каманды – ксяндзы з Іўя і Гродна.
Ксёндз Павал Салабуда (Гродна):
– Мы пазітыўна ацэньваем гэтую ініцыятыву.
Нашая каманда ўпершыню гуляе са свецкай камандай, але ў Гродне ёсць традыцыя таварыскіх матчаў паміж клерыкамі Вышэйшай духоўнай семінарыі і студэнтамі медуніверсітэту, гістфаку.
Гэта і спорт, захапленне святароў, і магчымасць пропаведзі людзям, якія не прыходзяць у касцёл, але прыходзяць у спартовую залу.
На здымку: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прамаўляе на першым чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў.
Здымак Яўгена Арэхвы з http://www.football.by